Якія артыкулы беларускай "Вікіпедыі" чыталі часцей за ўсё ў 2025-м
Википедия
Стала вядома, якія артыкулы ў беларускай "Вікіпедыі" мінулым годам чыталі больш за ўсё. Так, на першым месцы ў 2025 годзе на be.wikipedia.org была старонка пра Уладзіміра Караткевіча.
Другое месца заняў артыкул пра Янку Купалу, трэцяе — пра Беларусь. На чацвёртым месцы чамусьці апынулася старонка пра бітву пры Гастынгсе — хутчэй за ўсё, гэта такая ж анамалія, як была ў свой час з артыкулам пра Карласа Пучдэмона, які "чыталі" на беларускай мове дзясяткі тысяч чалавек. Замыкае топ-5 Францыск Скарына.
У спісе лідараў таксама артыкулы пра Мікіту Мелказёрава, Якуба Коласа, Францішка Багушэвіча і Максіма Багдановіча. Дзясятае месца заняў артыкул "Спіс беларускіх імёнаў".
Сярод старонак на тарашкевіцы на першым месцы артыкул "Ласкацень". У лідарах таксама артыкулы "Чорны замак Альшанскі", "Беларусь", Steam і матэрыял пра сексуальныя пазіцыі.