У Вярхоўным судзе сказалі, што лічыцца хуліганствам у інтэрнэце

Інтэрнэт, ілюстрацыйнае фота

Інтэрнэт, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Вярхоўным судзе вызначылі, што будзе лічыцца хуліганствам у інтэрнэце і што за гэта пагражае. Адпаведнае ўдакладненне з'явілася ў новай рэдакцыі пастановы Пленума Вярхоўнага суда аб судовай практыцы па справах аб хуліганстве. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са словаў суддзі Вярхоўнага суда с.

У Беларусі такія справы да судоў яшчэ не даходзілі, кажа Любавіцкі. Але Вярхоўны суд вырашыў "паспрабаваць упарадкаваць паводзіны асоб у сетцы інтэрнэт і, магчыма, прадугледзець іх адказнасць".

Паводле яго, крымінальна каральным хуліганствам будзе лічыцца не любая інфармацыя, размешчаная ў інтэрнэце з "відавочнай непавагай да грамадства".

"Маецца на ўвазе, што толькі тая інфармацыя можа быць прызнаная злачынствам, якая вылучаецца па сваім змесце выключным цынізмам і ў выніку яе размяшчэння ў нашым, неінфармацыйным, свеце груба парушаны грамадскі парадак, і гэтыя дзеянні учыненыя з хуліганскім матывам", — патлумачыў суддзя.

Прыкладам грубага парушэння грамадскага парадку ў афлайн Любавіцкі назваў сарванае масавае мерапрыемства, парушаную праца ўстаноў, арганізацый ды інш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.