Аператары абмяжуюць хуткасць мабільнага інтэрнэту пасля дасягнення 30 ГБ
Мабільны інтэрнэт / pexels.com
З 23 лютага ў Беларусі змяняюцца ўмовы безлімітных тарыфаў у A1 і МТС.
Цяпер абанентам будуць даваць 30 ГБ у месяц на максімальнай хуткасці, пасля чаго інтэрнэт застанецца безлімітным, але з хуткасцю да 1 Мбіт/с. Гэта закране як новыя, так і архіўныя тарыфы — назвы захаваюцца, але прынцып працы стане аднолькавым.
Каб умовы не пагоршыліся, A1 запускае паслугу "Форсаж" без абмежавання хуткасці, а МТС рыхтуе дадатковыя опцыі з трафікам на максімальнай хуткасці для тых, хто перавышае 30 ГБ.