Германія і Францыя больш не спадзяюцца на ядзерны парасон ЗША?

Эмануэль Макрон, прэзідэнт Францыі

Эмануэль Макрон, прэзідэнт Францыі / Shutterstock

Германія вядзе канфідэнцыяльныя перамовы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам. Краіны абмяркоўваюць магчымасць распрацаваць стратэгію сумеснага еўрапейскага ядзернага стрымлівання, піша ВВС.

У Еўропе толькі дзве ядзерныя дзяржавы — Францыя і Вялікабрытанія. Германія і іншыя еўрапейскія краіны традыцыйна спадзяваліся на ядзерны парасон ЗША ў межах альянсу НАТА. Але рост супярэчнасцяў паміж ЗША і Еўропай прымушае пераглядаць пытанні бяспекі.

Выступаючы на саміце па бяспецы ў Мюнхене, прэзідэнт Францыі заклікаў Еўропу "станавіцца геапалітычнай дзяржавай" у новым глабальным кантэксце. Ён заявіў, што Еўропа ўжо пераўзбройваецца пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе, але падкрэсліў, што "мы павінны паскорыць гэты працэс" і працаваць разам па ўсім кантыненце.

Сусветны парадак, заснаваны на правілах, больш не існуе, папярэдзіў канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, адкрываючы саміт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.