Трамп можа перадаць Кіеву ракеты "Тамагаўкі"

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і амерыканскі лідар Дональд Трамп

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і амерыканскі лідар Дональд Трамп / Reuters

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не выключае магчымасці адпраўкі ва Украіну амерыканскіх крылатых ракет вялікай дальнасці "Тамагаўк", калі Расія не спыніць вайну, піша BBC.

"Ці хочуць яны [Расія], каб "Тамагаўкі" ляцелі ў іх бок? Не думаю", — сказаў Трамп.

Раней Масква заяўляла, што пастаўкі ва Украіну ракет вялікай дальнасці прывядуць да эскалацыі канфлікту і пагоршаць адносіны паміж ЗША і Расіяй.

Ракеты "Тамагаўк" маюць дальнасць палёту каля 2,5 тыс. км. Калі Кіеў будзе мець такія ракеты, украінскія войскі змогуць наносіць удары па расійскіх гарадах, што знаходзяцца далёка ад лініі фронту.

Кіеў неаднаразова звяртаўся да саюзнікаў з просьбай паставіць ракеты вялікай дальнасці. Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў у мінулым месяцы заяўляў, што, на думку Масквы, "Тамагаўкі" не змогуць змяніць дынаміку на фронце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.