Урад заплаціць з бюджэта працэнты па крэдытах двух прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі

РУП "Завод газетнай паперы"

РУП "Завод газетнай паперы" / les.1prof.by

Урад заплаціць з бюджэта працэнты па крэдытах, узятых на мадэрнізацыю двух прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі. Сёлета "пашанцавала" ААТ "Івацэвічыдрэў" і РУП "Завод газетнай паперы" ў Шклове.

Абодва прадпрыемствы працягваюць вяртаць крэдыты, узятыя ў 2013 і ў 2016 гадах. Фабрыка "Івацэвічыдрэў" застаецца вінная дзяржаве каля 30 млн долараў у эквіваленце, а "Завод газетнай паперы" — каля 31 млн еўра.

Саўмін распарадзіўся кампенсаваць ім ад 50% да 90% плацяжоў па гэтых крэдытах. Канкрэтныя сумы ў апублікаваным сёння дакуменце не называюцца.  Грошы, якія вызваляюцца ў выніку выплаты працэнтаў дзяржавай, прадпрыемствы мусяць накіраваць на папаўненне абаротных сродкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.