“Гарызонт” услед за ноўтбукамі асвоіў выпуск планшэтаў на платформе Android

Навінка чакаецца зусім хутка

Навінка чакаецца зусім хутка / БЕЛТА

Праз тры гады пасля з’яўлення беларускага ноўтбука “Гарызонт” паведаміў пра пачатак вытворчасці беларускага планшэта. Серыўная вытворчасць пачнецца ў лістападзе 2025 года, а ў продаж прадукт паступіць у снежні.

Пра гэта распавёў генеральны дырэктар ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу “Гарызонт”" Юрый Предко. Пра запуск вытворчасці беларускіх планшэтаў упершыню паведамлялася ў ліпені 2025 года.

Гэта будуць 10-цалевыя планшэты ў розных каляровых выкананнях — залатым, сярэбраным і графітавым. Планшэты будуць працаваць на базе Android.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.