Час выбраў нас: Лукашэнка расказваў казкі на УНС — стрым з Кныровічам
Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё
На Усебеларускім народным сходзе 2025 года Лукашэнка гаварыў пра "збеглых" нашмат больш, чым звычайна. Ну не даюць яму спакойна спаць беларусы, якія з'ехалі за мяжу!
Адначасова выраслі патрабаванні да беларусаў, што застаюцца жыць у Беларусі. Медыкам трэба прырасці да месцаў, куды іх размеркавалі, жанчынам — нараджаць траіх дзяцей і больш, а дрэваапрацоўцы, у "мадэрнізацыю" якой 15 гадоў таму ўбухалі $1 млрд, нарэшце стаць прыбытковай.
Усё гэта, а таксама трывожны міжнарожны кантэкст абмяркоўваем з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Мы, дарэчы, прыдумалі назву для гэтых штотыднёвых стрымаў: "Дарагая Беларусь!". Як вам?
Глядзіце тут, дзяліцеся меркаваннямі: