Беларусы больш не могуць зрабіць канадскую візу ў Расіі
Канадскі сцяг, ілюстрацыйнае фота
Канадскія візавыя цэнтры ў Расіі з 29 студзеня спынілі прымаць дакументы.
Раней атрымаць канадскую візу можна было ў шасці гарадах Расіі — Маскве, Новасібірску, Растове-на-Доне, Санкт-Пецярбургу, Уладзівастоку і Екацярынбургу. Цяпер на сайце ўрада Канады пры пошуку візавага цэнтра ў Расіі побач з гэтымі гарадамі стаіць пазнака, што пашпарты і іншыя дакументы там больш не прымаюць.
У Беларусі візавых цэнтраў Канады няма.
Найбліжэйшы ад Беларусі канадскі візавы цэнтр размяшчаецца ў Варшаве. Праўда, для доступу да яго патрабуецца шэнгенская віза. Таксама ў Канады дзейнічаюць візавыя цэнтры ў Турцыі, Грузіі ды Казахстане.