Еўрасаюз не будзе адмяняць шматразовы шэнген для беларусаў

Шэнгенская мультывіза, ілюстрацыйнае фота

Шэнгенская мультывіза, ілюстрацыйнае фота / migratop.com

Еўрасаюз не плануе адмяняць для беларусаў шматразовыя шэнгенскія візы, як гэта зрабілі для расіян. Пра гэта на брыфінгу ў Бруселі заявіў высокапастаўлены чыноўнік ЕС, перадае DW.

Паводле яго слоў, дыскусія пра магчымыя абмежавальныя меры супраць рэжыму Лукашэнкі вядзецца пастаянна. Але "цяпер ніякіх рашэнняў па санкцыях або візавых абмежаваннях у дачыненні да беларусаў не рыхтуецца".

7 лістапада Еўракамісія забараніла выдачу шматразовых шэнгенскіх візаў (мультывізаў) грамадзянам Расійскай Федэрацыі. Ад 10 лістапада расіяне могуць атрымаць толькі візы для аднаразовага ўезду з кароткім тэрмінам дзеяння. Гэтую меру ў Еўрасаюзе патлумачылі агрэсіўнай вайной, якую РФ вядзе ва Украіне, і гібрыднымі дзеяннямі Расіі, якія пагражаюць бяспецы і грамадскаму парадку ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.