Турысты назвалі самую бяспечную краіну для падарожжаў. Выязджаем?

Амстэрдам

Амстэрдам / unsplash

Нідэрланды назвалі самай бяспечнай краінай для падарожжаў, піша Euronews са спасылкай на Berkshire Hathaway Travel Protection. Складальнікі рэйтынгу выкарыстоўваюць даныя Глабальнага індэксу міролюбнасці Numbeo, улічваюць іншыя рэйтынгі і дадаюць да гэтага меркаванне амерыканскіх турыстаў.

Нідэрланды занялі першае месца менавіта дзякуючы сваёй высокай пазіцыі ў рэйтынгу міролюбнасці. Падарожнікі з ЗША таксама пахвалілі краіну за развітую сістэму аховы здароўя. Але эксперты ў галіне турызму дадаюць: у Нідэрландах па-ранейшаму варта асцерагацца... веласіпедыстаў.

Другое месца заняла Аўстралія, а трэцяе — Аўстрыя. З дзесяці самых бяспечных для падарожнікаў краін свету ў 2026 годзе палова — еўрапейскія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.