Беларусаў у Грузію не пусцяць без страхоўкі

Грузія, ілюстрацыйнае фота

Грузія, ілюстрацыйнае фота / Reuters

Ужо з 1 студзеня 2026 года ў Грузію не пусцяць без страхоўкі. Пра гэта паведамляе беларуская амбасада ў Тбілісі.

Пад новае правіла трапяць усе без выключэння — турысты, людзі, якія едуць у краіну па справах, а таксама транзітныя пасажыры.

Кожны замежнік павінен мець аформлены медыцынскі страхавы поліс і страхоўку ад няшчасных выпадкаў на ўвесь тэрмін перабывання ў краіне — ад моманту ўезду да выезду.

Страхоўку можна аформіць як у грузінскіх, так і ў замежных кампаніях яшчэ да паездкі. Галоўнай умовай называюць тое, што поліс павінен дзейнічаць на тэрыторыі Грузіі. Мінімальнае медыцынскае пакрыццё страхоўкі павінна складаць не менш за 30 тысяч лары (каля 10 тысяч еўра). Поліс павінен уключаць няшчасныя выпадкі / эвакуацыю / рэпатрыяцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.