Час платнай паркоўкі ў Мінску скарацілі на дзве гадзіны
Паркоўка Мінск
Мінгарвыканкам унёс змены ў рэжым працы платных паркоўкаў. Яны ўступаюць у сілу з 15 лютага.
На паркоўках, дзе раней бралі плату з 08:00 да 20:00, цяпер трэба будзе аплачваць час з 08:00 да 18:00. Адпаведна, паркоўкі без абсталявання для аплаты і кантролю будуць бясплатнымі з 18:00. На абсталяваных паркоўках з 18:00 будзе дзейнічаць паніжаны тарыф.
Новыя правілы будуць дзейнічаць амаль на ўсіх платных стаянках горада, за выключэннем парковак у Верхнім горадзе і на вуліцы Замкавай.
Улады кажуць, што графік змянілі для жыхароў прылеглых дамоў. Да вечара аўтамабілі работнікаў пакінуць зону платнай паркоўкі, і мясцовыя жыхары атрымаюць магчымасць бясплатна пакінуць машыны побач з домам.