Грузавікам, зарэгістраваным у краінах ЕС, забаранілі рух па Беларусі

Фуры, ілюстрацыйнае фота

Фуры, ілюстрацыйнае фота

Па тэрыторыі Беларусі забаронены рух грузавых аўтамабіляў і цягачоў, зарэгістраваных у краінах Еўрапейскага Саюза. Адпаведную пастанову прыняў 31 кастрычніка ўрад Беларусі, яна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Акрамя таго па беларускай тэрыторыі забаранілі перамяшчэнне для прычэпаў, зарэгістраваных у Польшчы і Літве, а таксама легкавых аўтамабіляў, зарэгістраваных у Польшчы, калі яны выконваюць міжнародныя перавозкі адпаведна з індывідуальнымі накладнымі або міжнародна-транспартнымі накладнымі CMR.

Уведзеныя абмежаванні будуць дзейнічаць да 31 снежня 2027 года.

Раней афіцыйны Мінск забараніў літоўскім грузавікам выязджаць цераз мяжу з Польшчай і Латвіяй. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.