Чарга на беларуска-польскай мяжы вырасла ў шэсць разоў

Мытны пункт

Мытны пункт / Мытны камітэт

Чарга на выезд з Беларусі праз Польшчу за тыдзень вырасла ў шэсць разоў. Мытны камітэт Беларусі звязвае гэта з закрыццём беларуска-літоўскай мяжы.

Тыдзень таму выезду праз памежны пункт "Брэст" чакалі 300-400 аўтамабіляў. Сёння ў чарзе больш за 2,5 тысячы легкавікоў.

А вось чарга з грузавікоў і на беларуска-польскай, і на беларуска-латвійскай спярша павялічылася, а потым "вярнулася да стабільных для цяперашняга часу паказчыкаў". Гэта звязана з тым, што беларускія ўлады вырашылі адпомсціць літоўцам і дазволілі літоўскім фурам выязджаць толькі праз беларуска-літоўскі ўчастак мяжы.

29 кастрычніка літоўскі ўрад вырашыў зачыніць мяжу з Беларуссю на месяц — да 30 лістапада. Гэта адбылося пасля неаднаразовага масавага запуску кантрабандных метэазондаў з тэрыторыі Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.