Беларусам хочуць абмежаваць перапродаж машын, прывезеных з-за мяжы

Аўтамабіль, ілюстрацыйнае фота

Аўтамабіль, ілюстрацыйнае фота / carnewschina.com

Беларусам хочуць абмежаваць перапродаж аўтамабіляў, прывезеных з-за мяжы. Ва ўрад з такой прапановаў пры канцы 2025 года звярнулася Беларуская аўтамабільная асацыяцыя (БАА).

У арганізацыі кажуць, што цяпер дзве з трох машын, набытых за мяжой, мяняюць уладальніка ўжо ў першыя два-тры месяцы пасля дастаўкі ў Беларусь.

Па даных БАА на восень 2025 года, з 27,2 тысяч аўто, увезеных фізічнымі асобамі, уладальнікаў змянілі 18 тысяч. У асацыяцыі мяркуюць, што для асабістага карыстання ў рэальнасці ў Беларусь увозілася толькі 32% машын. А астатнія ператвараюцца ў схаваны канал для камерцыйнага імпарту.

Эксперты БАА мяркуюць, што беларусы пры такім абмежаванні захаваюць магчымасць купіць аўто для сябе, аднак для камерцыйнага імпарту ўзнікнуць перашкоды.

Дарэчы, такая ж мера дзейнічае ў Расіі. Пры продажы аўто, увезенага з-за мяжы, для зняцця з уліку ў першыя 12 месяцаў трэба заплаціць павышаны ўтылізацыйны збор — такі ж, як плацяць камерцыйныя структуры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.