Ільготы на ўвоз у Беларусь “гібрыдаў” — усё
Гэта прадугледжана указам №428 / Мінск-Навіны
1 студзеня сканчаецца ільгота на ўвоз у Беларусь гібрыдных аўтамабіляў. Нават аўтамабілі, увезеныя раней, якія ўжо стаяць у шоурумах, у наступным годзе аўтаматычна падаражэюць.
Гэта прадугледжана Указам №428, які падпісаў Аляксандр Лукашэнка і які ўносіць змены ў папярэдні Указ №92 “аб стымуляванні выкарыстання аўтамабіляў”. У ім скарэктавана азначэнне электрамабіля. Цяпер гэта толькі транспартныя сродкі катэгорый M, MG, N і NG, якія прыводзяцца ў рух выключна электрычным рухавіком.
Аўтамабілі з гібрыднымі сілавымі ўстаноўкамі з азначэння выпалі. А значыць, спыняе дзейнічаць і ільгота на іх увоз у Беларусь.
Эксперты лічаць, што цэны на гібрыды вырастуць мінімум на 20%. А рэальна — на 25-30%.