У студзені ў Беларусі рэзка скараціліся продажы новых легкавых аўто

Аўтамабіль, ілюстрацыйнае фота

Аўтамабіль, ілюстрацыйнае фота / delfi.lt

Продажы новых легкавых аўто ў Беларусі рэзка скараціліся ў студзені. У параўнанні са студзенем 2025 года падзенне склала 40%, паведамляе Беларуская аўтамабільная асацыяцыя (БАА).

15 вядучых аўтамабільных марак Беларусі за мінулы месяц прадалі 3508 новых легкавых аўтамабіляў. Скарачэнне зафіксаванае практычна па ўсіх брэндах. Адзіным выключэннем сталі аўтамабілі "БелДжы" — маркі Belgee і Geely. Іх сукупная доля на беларускім рынку ў студзені склала 52,8%. У гадавым выражэнні доля мясцовых аўтавытворцаў вырасла больш чым удвая — з 27% да 58%.

Самае вялікае зніжэнне продажаў адбылося сярод аўтамабіляў, якія ўвозяцца з Расіі. Іх імпарт у параўнанні са студзенем 2025-га зменшыўся ў чатыры разы.

Таксама скарацілася доля аўтамабіляў, якія імпартуюцца з-за межаў ЕАЭС: у леташнім студзені яны займалі 35% рынку, а сёлета — толькі 27%. Аднак у топ-15 продажаў за студзень 2026 года захавалі пазіцыі 11 брэндаў менавіта з трэціх краін.

У БАА адзначаюць, што насельніцтва, аднак, павялічвае закупкі новых легкавых аўтамабіляў за мяжой. У студзені 2026 года на такі імпарт прыпала 56% агульнага аб'ёму ўвозу такіх машын у краіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.