Вызваленне ад падаткаў на электрамабілі ў Беларусі будзе дзейнічаць яшчэ год
Электрамабіль / brestcity.com
Уладальнікі электрамабіляў у Беларусі могуць быць спакойныя: падатак на гэты від транспарту пакуль не ўводзіцца. Чальца Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Наталля Куляшова распавяла, што вызваленне ад падаткаў, якое першапачаткова дзейнічала да канца 2025 года, будзе прадаўжана яшчэ на год.
— Далей будзем глядзець, наколькі неабходна працягваць льготу, — адзначыла дэпутатка. Гэта значыць, што ўласнікам “электрычак” спатрэбіцца плаціць падатак толькі восенню 2028 года, калі льгота будзе завершанай. Пакуль жа электрамабілі застаюцца адной з самых зручных і экалагічных альтэрнатыў на беларускіх дарогах.