Падатковая зацікавілася мінскімі кур'ерамі

Кур'ер, ілюстрацыйнае фота

Кур'ер, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Мінскіх кур'ераў масава выклікаюць у падатковую.

Ад іх хочуць атрымаць "тлумачэнні [наконт] пытанняў ажыццяўлення працоўнай дзейнасці". Згодна з крыніцай Еўрарадыё, такія выклікі атрымаў шмат хто з тых, хто працуе ў дастаўцы ежы.

Імаверна, у сілавікоў узніклі прэтэнзіі да службы "Доставки вкуса" і іншых кампаній, якія працуюць у гэтым сегменце. Што гэта азначае для беларусаў? Кур'ераў у перспектыве стане менш, а дастаўка падаражэе.

Падатковая зацікавілася мінскімі кур'ерамі
Выклік у падатковую

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.