Самы вялікі блін у Беларусі сёння спякуць у Баранавічах

Блін, фота ілюстратыўнае

Блін, фота ілюстратыўнае / unsplash

У Баранавічах сёння плануюць спячы самы вялікі блін у Беларусі. Пра гэта паведамляецца на сайце мясцовага Парка жывёл.

"Прыгатуем самы вялікі блін у Беларусі. Гэта момант, які важна не проста ўбачыць, а адчуць: калі свята становіцца гісторыяй", — гаворыцца на сайце баранавіцкага Парка жывёл.

Памеры бліна не ўдакладняюцца, але яго плануюць унесці ў "Кнігу рэкордаў Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.