Мінчанку, якая закасплэіла Снежную каралеву, выгналі з гандлёвага цэнтра

Жывая Снежная каралева побач з інсталяцыяй

Жывая Снежная каралева побач з інсталяцыяй / nastasia_kerus / TikTok

У Мінску з гандлёва-забаўляльнага цэнтра "Галерэя" выгналі мінчанку ў касцюме Снежнай каралевы. Паведамленні пра гэта з'явіліся ў сацсетках.

У снежні ў "Галерэі" паставілі інсталяцыю Снежнай каралевы, якая вельмі хутка стала папулярнай сярод мінчукоў. Адна з дзяўчат вырашыла зрабіць касплэй інсталяцыі — касцюм і тэматычны макіяж. У яе атрымалася вельмі падобна.

Дзяўчына прыйшла ў гандлёвы цэнтр, каб правесці фотасесію на фоне "старэйшай сястры". Аднак ахова выгнала мінчанку з "Галерэі", заявіўшы, быццам яна "збірае натоўп". У сваім відэа ў TikTok дзяўчына сказала, што яе не выгналі, а ветліва папрасілі пакінуць памяшканне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.