Эфір пра “кефір”: як жыве “Краіна для жыцця” і ці падставілі Калеснікаву — эфір
Вольга Такарчук
На ютуб вярнулася праграма “Вечаровы кефір” з Вольгай Такарчук і Яўгенам Салянковым. Але ўжо не ў межах канала “Краіна для жыцця”, а як самастойны і незалежны ад Сяргея Ціханоўскага праект. Адначасова Вольга Такарчук працягвае развіваць свой уласны канал. І аналізаваць усё, што адбываецца з беларусамі і што важна для беларусаў. Ад паводзінаў Сяргея Ціханоўскага да выказванняў Марыі Калеснікавай, якая прапануе наладжваць кантакты з Лукашэнкам.
Што адбываецца з каналам “Краіна для жыцця” і чаму вядоўцы вымушаны ісці ў самастойнае плаванне? Якія змены чакаюць “Вечаровы кефір”, і чаму блогеры сварацца паміж сабой — што дзеляць? Ці можна лічыць, што Марыю Калеснікаву падстаўляюць, і як ставіцца да пераезду Офіса Ціханоўскай у Польшчу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае блогерка і былая палітзняволеная Вольга Такарчук у 16:00.