Ці зменіць стаўленне Літвы да беларусаў пераезд Офіса Ціханоўскай — эфір

Гінтаўтас Мажэйкіс

Гінтаўтас Мажэйкіс / Еўрарадыё

“Шарыкі” з  беларускімі цыгарэтамі нечакана перасталі залятаць у паветраную прастору Літвы. Не выключана, што вінаваты вецер, які проста зносіць іх у бок Польшчы, але факт не адкінеш — аэрапорту Вільні беларуская паветраная кантрабанда на дадзены момант не перашкаджае працаваць. Чаго не скажаш пра літоўскіх перавозчыкаў: ім лукашэнкаўскі рэжым грузавікі так і не вярнуў. У гэты ж час стала вядома, што Офіс Ціханоўскай, як мінімум часткова, пераязджае з Вільні ў Варшаву.

Як змянілася сітуацыя з беларускай кантрабандай і што гэтым зменам паспрыяла? Якія новыя пагрозы паўсталі перад Літвой у звязку з заявай Лаўрова наконт Сувалкаўскага калідора, і пры чым тут Лукашэнка? Ці паўплывае на стаўленне ўлад Літвы і шараговых літоўцаў да беларусаў пераезд Офіса Ціханоўскай у Варшаву, і ці паўплывалі на адносіны паміж Літвой і ЗША памкненні Трампа прысабечыць Грэнландыю? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё  адказвае літоўскі палітычны філосаф, прафесар кафедры філасофіі Універсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis) у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.