Павел Вінаградаў: не любіце Беларусь праз нянавісць — мая нацыянальная ідэя
Павел Вінаградаў / Еўрарадыё
22 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — былы палітвязень, грамадскі актывіст Павел Вінаградаў.
Ужо не адзін раз беларускае грамадства праходзіла праз звязаныя з прэзідэнцкімі выбарамі цыклы: выбарчая кампанія, фальсіфікацыі пры галасаванні, пратэсты супраць гэтых фальсіфікацый, разгоны, затрыманні, прысуды, увядзенне заходніх санкцый, гандаль палітвязнямі і паступовая адліга як унутры краіны, так і на міжнароднай арэне. І з кожным разам у гэты цыкл зацягвала ўсё больш людзей, кола станавілася ўсё шырэйшае. І некалі шырыня гэтага кола і колькасць зацягнутых у яго стане такім, што цыклы нарэшце перарвуцца і гісторыя пойдзе іншым шляхам, нашым шляхам, перакананы Павел Вінаградаў.
Пра тое, дзе знаходзіць сілы, каб працягваць барацьбу, ці ёсць варыянт вяртання сабе радзімы без сілавога сцэнара, і ці важная мова ў эміграцыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Вінаградавым.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут: