23‑гадовы вайсковец у Жодзіне скончыў жыццё самагубствам
Уладзімір Максімаў / фота з яго акаўнту ў Інстаграме
У Жодзіне ўчыніў суіцыд 23-гадовы вайсковец Уладзімір Максімаў.
Як піша "Наша Ніва", трагічны інцыдэнт здарыўся ўночы 13 студзеня.
Хлопец родам з Барысава. Два месяцы таму, у лістападзе 2025-га, ён ажаніўся. Праходзіць тэрміновую службу яго адправілі ўвосень у суседняе Жодзіна ў вайсковую часць 44540.
Прычыны самагубства высвятляюцца.
Паведамляецца, што Максімаў вельмі хваляваўся праз праверку і інвентарызацыю, якая праходзіць у вайсковай часці і папала якраз на яго службу. Хлопец перажываў, што на яго могуць "павесіць" нейкія недастачы і спагнаць з яго буйную суму грошай.