Новы год, старая эканоміка. Чаму грошы знікаюць, а рэзервы растуць? Эфір

Анастасія Лузгіна

Анастасія Лузгіна / fecebook.com

Новы год пачаўся, а старыя пытанні нікуды не зніклі. Чаму грошы ў кішэні знікаюць хутчэй, чым прыходзяць? Што адбываецца з рублём — і ці варта наогул за ім сачыць? І як так атрымалася, што пры ўсіх праблемах у краіне рэкордныя золата-валютныя рэзервы?

Разам з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной будзем разбірацца, што паказваюць свежыя лічбы па інфляцыі, як мяняўся курс беларускага рубля за апошні год і з чым эканоміка ўвайшла ў 2026‑ы. Таксама пагаворым пра знешни гандаль, кошты на нафту і пра тое, што насамрэч стаіць за афіцыйнай статыстыкай па ВУП і заробках. І галоўнае — паспрабуем зразумець, што ўсё гэта значыць не на паперы, а ў звычайным жыцці.

Эфір пачнецца ў 15:00 па Менску, задавайце пытанні!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.