Ці працягнуцца перамовы ЗША з Мінскам і ці будуць новыя вызваленні — эфір
Валерый Кавалеўскі
Праведзеную ў Венесуэле вайскоўцамі ЗША аперацыю па затрыманні Нікаласа Мадура беларусы адразу пачалі “прымяраць” на Лукашэнку і Беларусь. Вось толькі тое, як сябе павёў Вашынгтон адносна палітычнага рэжыму ў Венесуэле, хутка астудзіла “гарачыя галовы”. А пераарыентацыя ўвагі прэзідэнта ЗША на Заходняе паўшар’е паставіла пад пытанне працяг перамоў Вашынгтона з Мінскам і далейшага вызвалення палітвязняў.
Аперацыя ЗША ў Венесуэле і яе наступствы для Беларусі і дэмакратычнага руху — чаго чакаць? Ці працягнуцца перамовы Вашынгтона з Мінскам і ці будуць новыя вызваленні палітычных вязняў? У чым выяўляецца рассінхрон палітыкі Захаду па Беларусі і ці магчыма пераадолець рызыкі? Пра гэта і шмат што іншае мы разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, сябрам кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Валерыем Кавалеўскім у 15:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.