Топ-футбаліст з “экстрэмістскага” спісу шукае клуб за мяжой
Андрэй Салавей / Tribuna
Беларускі футбаліст Андрэй Салавей сёлета стаў другім бамбардзірам Чэмпіянату Беларусі, забіўшы 16 мячоў за “Славію”. Цяпер жа, як высветліла “Трыбуна”, ён збіраецца пакінуць каманду і знайсці клуб за мяжой.
Выданне звяртае ўвагу, што гэта выглядала немагчымым праз палітычны пераслед спартоўца. У канцы 2024 года Салаўя і яго жонку ўнеслі ў рэжымны спіс “экстрэмістаў”. Іх асудзілі на два гады “хатняй хіміі”, выявіўшы на фота з мірных пратэстаў 2020 года.
Гэта не стала перашкодай трэніровачнаму працэсу футбалісту і ўдзелу ў спаборніцтвах. Дзякуючы заступніцтву галоўнага трэнера Івана Біёнчыка ад Салаўя не адвярнуліся ў “Славіі”, а зусім наадварот. Яму далі новы кантракт на райнешых умовах — каля 1,6 тысячы долараў у месяц.
“Трыбуна” лічыць, што такія добрыя ўмовы для “палітычнага” сталі магчымымі праз тое, што клубам апякуецца кіраўнік нафтаперапрацоўчага завода Віталь Паўлаў, “дэпутат і ў цэлым уплывовы ў горадзе чалавек”.
“Трыбуна” даведалася, што Салаўю дапамаглі зусім вызваліцца ад абмежаванняў.