Найлепшым футбольным клубам Беларусі па версіі IFFHS стаў "Нёман"

Футбалісты "Нёмана", ілюстрацыйнае фота

Футбалісты "Нёмана", ілюстрацыйнае фота / bel.football

Федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі (IFFHS) апублікавала сусветны рэйтынг футбольных клубаў. Гэты рэйтынг сфармаваны на аснове вынікаў з 1 снежня 2024 года па 30 лістапада 2025-га.

Узначальвае спіс "ПСЖ". У тройку лідараў уваходзяць таксама мадрыдскі "Рэал" і лонданскі "Чэлсі".

Найбольш высокае месца з беларускіх камандаў заняў гродзенскі "Нёман" — у яго 326-я пазіцыя (75 балаў). Таксама ў рэйтынгу ёсць яшчэ дзве беларускія каманды. Жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" аказалася на 393-й пазіцыі (67), а мінскае "Дынама" заняло 425-е месца (63).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.