Футбаліст "Нафтана" трапіў у сур'ёзнае ДТЗ у Гвінеі

Ямуса Камара

Ямуса Камара / калаж bel.football

У сур'ёзнае ДТЗ трапіў у Гвінеі хаўбек футбольнага клуба "Нафтан" Ямуса Камара. Футбаліст паехаў у адпачынак на радзіму.

Аварыя адбылася 27 снежня, піша bel.football. Паведамляецца, што перад машынай Камары з'явіўся чорны кот, спартовец не справіўся з кіраваннем — і аўтамабіль перакуліўся.

У футбаліста — множныя траўмы абедзвюх ног, а таксама кровазліццё ў мозг з парушэннямі распазнання. Яго шпіталізавалі. Стан Камары крытычны, патрабуецца тэрміновая медыцынская эвакуацыя.

У мінулым сезоне 25-гадовы Ямуса Камара правёў 27 матчаў, забіў адзін гол і аддаў тры асісты. Раней легіянер выступаў за "Смаргонь", БАТЭ і "Энергетык-БДУ".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.