Федэрацыя футбола Беларусі звольніла галоўнага трэнера зборнай
Карлас Алос Ферэр / abff.by
Кіраўніцтва Беларускай федэрацыі футбола скасавала кантракт з галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Карласам Алосам Ферэрам.
Паведамляецца, што адбылося гэта па згодзе бакоў.
Ферэр трэніраваў беларускую зборную з 2023 года. Пад яго кіраўніцтвам нацыянальная зборная правяла 26 матчаў: атрымала 6 перамог, 10 разоў згуляла ўнічыю і 10 разоў прайграла. У кваліфікацыі на чэмпіянат свету каманда паказала найгоршы вынік у сваёй гісторыі.
Федэрацыя падзякавала іспанскаму спецыялісту і яго штабу за працу і пажадала поспехаў у далейшай кар’еры.
Паводле чутак у спартовым асяроддзі наступным галоўным трэнерам зборнай можа стаць беларус Віктар Ганчарэнка.