Зміцер Дзядзенка: быць гаспадаром на сваёй зямлі — такая мая ідэя і мара
Зміцер Дзядзенка / Еўрарадыё
8 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — краязнаўца, пісьменнік, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца Зміцер Дзядзенка.
Прыціснуць грамадства заўсёды можна. Можна прайсціся асфальтаўкладчыкам і вынішчыць усё, што ўладам падаецца небяспечным і падазроным. Напрыклад, цікаўнасць да свайго — сваёй нацыянальнай літаратуры, мовы, гісторыі, традыцый. Але гэта не азначае, што такая цікаўнасць будзе вынішчаная канчаткова і назаўжды. Пройдзе час, узнікнуць спрыяльныя ўмовы — і ўсё гэта вяртаецца. Вернецца і гэтым разам, перакананы Зміцер Дзядзенка.
Пра тое, ці дае літаратура адказы на пытанні пра ідэнтычнасць, як захаваць веру ў лепшае падчас цёмных часоў і навошта нам заставацца вернымі сваёй Айчыне, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Змітром Дзядзенкам.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут: