Спарта Еўропы: як вайна змяніла Украіну, і ці чакаць міру да лета — эфір

Яўген Магда

Яўген Магда / Еўрарадыё

Напярэдадні чарговай гадавіны пачатку вялікай вайны ва Украіне прэзідэнт Зяленскі ўхваліў персанальныя санкцыі супраць грамадзяніна Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Нагодай у тым ліку стала і тое, што шмат для каго ва Украіне вайна пачалася 24 лютага 2022 года ўварваннем расійскіх акупацыйных войскаў з тэрыторыі Беларусі. І працягнулася ракетнымі астрэламі, якія вялі расійскія вайскоўцы з нашай тэрыторыі. Але амаль 5 гадоў практычна ніякіх дзеянняў у адказ ад Кіева не было. Нават дыпламатычныя адносіны не скасаваў з Мінскам і ўхіляўся ад кантактаў з Ціханоўскай. Гэта таксама змянілася ў пачатку 2026 года.

Як змянілася Украіна, яе войска і яе грамадства за час вайны, і на што яны гатовы пайсці дзеля дасягнення міру? Як мілітарызацыя грамадства і вялікая міграцыя ўплываюць на дзяржаву? Што і каму Кіеў хоча даказаць, увёўшы санкцыі супраць Лукашэнкі і запрасіўшы Ціханоўскую? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда ў 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.