Пра добразычлівы сэксізм, памылку Шандэровіча і разнос Пяткевіч — эфір

Ірына Сідорская

Ірына Сідорская / Еўрарадыё

Па краіне бадзёра крочыць “Год беларускай жанчыны”. І вось новае дасягненне: дзяўчат будуць браць у Ваенную акадэмію вучыцца на лётчыкаў. Што да мерапрыемстваў, адпаведных назве года, то яны ёсць, толькі робяць іх жанчыны для жанчын, а не дзяржава. Нешта, відаць, буксуе, і магчыма, што гэта новая міністарка працы і сацабароны Пяткевіч, вернутая з ЗША ў сінявокую Беларусь, не дапрацоўвае. У гэты ж час да краіны і жанчын няўмольна набліжаецца 8 сакавіка, з яго добразычлівым сэксізмам…

Што дзяржава прапануе жанчынам у год, ім нібыта прысвечаны, і якія дзверы для жанчын у Беларусі адчынены? Чым паказальны разнос Лукашэнкам міністаркі Пяткевіч, і як выглядае звонку памілаванне палітзняволенай Наталлі Левай і сюжэт з ёй на прапагандысцкім тэлеканале? Якія кампліменты жанчынам дазволена рабіць, у чым не правы Шандэровіч, і ў чым небяспека добразычлівага сэксізму? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у 13:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.