Усіх міністраў абавязалі сачыць за знешнім гандлем

Нарада Саўміна

Нарада Саўміна / government.by

Урад Беларусі прызначыў адказных за "нарошчванне і дыверсіфікацыю" экспарту. У выніковым спісе апынуліся і члены Саўміна, і кіраўнікі абласцей, і кіраўнікі дзяржканцэрнаў — усім "прыпісалі" розныя рэгіёны Расіі, а таксама па некалькі краін.

Напрыклад, прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын цяпер адказвае за павелічэнне экспарту ў Маскву і Санкт-Пецярбург. А кіраўнік Нацбанка Раман Галоўчанка — за Кенію і Аргенціну.

Першаму віцэ-прэм’еру Мікалаю Снапкову даверылі Ленінградскую вобласць, а таксама Казахстан і Кітай. Віцэ-прэм’ерка Наталля Пяткевіч цяпер курыруе гандаль з Пскоўскай вобласцю, Арменіяй і Азербайджанам.

Міністр культуры цяпер адказвае за экспарт у Перу і Парагвай, а аховы здароўя — за Гану і Японію. Кіраўніку Белдзяржхарчпрама даручылі нарошчваць экспарт у Малайзію і на Тайланд.

Всех министров обязали следить за внешней торговлей

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.