У "год жанчыны" Лукашэнка прыбраў з урада адзіную міністарку
Андрэй Лабовіч / Камітэт дзяржкантролю
Абвешчаны "год жанчыны" Лукашэнка пачаў з таго, што прыбраў з ураду адзіную міністарку. Замест Наталлі Паўлючэнка ён прызначыў кіраўніком Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Андрэя Лабовіча.
Да сённяшняга прызначэння Лабовіч працаваў намеснікам старшыні Камітэта дзяржкантролю.
Лабовічу 47 гадоў. Ён нарадзіўся ў Слоніме, скончыў БДЭУ, а пазней — Акадэмію кіравання.
Яго папярэдніца на пасадзе ўзначальвала міністэрства працы з 2024 года.
Таксама Лукашэнка, як паведамлялася, памяняў кіраўніка Віцебскай вобласці і старшыняў у трох раёнах Магілёўскай вобласці: Касцюковіцкім, Слаўгарадскім і Чавускім.