Катэдж былога прэм'ера ў Драздах прадаюць са зніжкай 900 тысяч долараў

Катэдж Генадзя Навіцкага ў Драздах

Катэдж Генадзя Навіцкага ў Драздах / realt.by

У мінскім мікрараёне Дразды з вялікай зніжкай прадаюць катэдж, які пабудаваў былы прэм'ер-міністр Беларусі Генадзь Навіцкі. У сярэдзіне кастрычніка 2025 года за катэдж з участкам спрабавалі атрымаць 4,5 млн долараў, а цяпер — 3,6 млн, заўважыла выданне "Зеркало". Такім чынам, зніжка склала 900 тысяч долараў.

Гаворка ідзе пра трохузроўневы катэдж агульнай плошчай 757 квадратных метраў, пабудаваны ў 2015 годзе. "Жылая частка — два аўтаномныя паверхі з пяццю пакоямі, двума майстар-спальнямі, прасторнай кухняй, гардэробнымі і сучаснай гасцёўняй-сталовай-кухняй з панарамнымі вокнамі. Чатыры санвузлы: адзін VIP з ваннай, бідэ і душавой кабінай. Два — з ваннамі і бідэ. Адзін — з душавой кабінай", — пералічваецца ў абвестцы.

Генадзь Навіцкі стаў прэм'ерам у кастрычніку 2001-га. Паводле адукацыі ён інжынер-будаўнік, зрабіў кар'еру ў партыйных органах. Пры Лукашэнку быў міністрам архітэктуры, потым віцэ-прэм'ерам і нарэшце — прэм'ерам. З гэтай пасады яго звольнілі ў ліпені 2003-га пасля буйнога скандалу з прыпіскамі ў сельскай гаспадарцы. Высветлілася, што работнікам не выплацілі заробак і не разлічыліся з імі за здадзеныя прадукты.

Лукашэнка прызначыў Навіцкага старшынёй Савета Рэспублікі. Пазней яго панізілі да члена Савета Рэспублікі. Пасля сыходу з гэтай дзяржструктуры экс-прэм'ер вёў непублічны лад жыцця. Паведамляецца, што ўжо на пенсіі Навіцкі заявіў: "Я нагледзеўся на ўсіх гэтых членаў Палітбюро, якіх ледзь не пад рукі выводзілі на трыбуну, і лічу, што з любых пасад трэба сыходзіць своечасова".

Катэдж былога прэм'ера ў Драздах прадаюць са зніжкай 900 тысяч долараў
Катэдж Генадзя Навіцкага ў Драздах / realt.by
Катэдж былога прэм'ера ў Драздах прадаюць са зніжкай 900 тысяч долараў
Катэдж Генадзя Навіцкага ў Драздах / realt.by
Катэдж былога прэм'ера ў Драздах прадаюць са зніжкай 900 тысяч долараў
Катэдж Генадзя Навіцкага ў Драздах / realt.by
Катэдж былога прэм'ера ў Драздах прадаюць са зніжкай 900 тысяч долараў
Катэдж Генадзя Навіцкага ў Драздах / realt.by
Катэдж былога прэм'ера ў Драздах прадаюць са зніжкай 900 тысяч долараў
Катэдж Генадзя Навіцкага ў Драздах / realt.by
Катэдж былога прэм'ера ў Драздах прадаюць са зніжкай 900 тысяч долараў
Катэдж Генадзя Навіцкага ў Драздах / realt.by
Катэдж былога прэм'ера ў Драздах прадаюць са зніжкай 900 тысяч долараў
Катэдж Генадзя Навіцкага ў Драздах / realt.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.