7 тысяч за прагляд. Колькі каштавала самая дарагая кватэра ў Мінску ў лістападзе

Набыццё нерухомасці

Набыццё нерухомасці / Realt.by

У доме Lake Views на Паўночным беразе купілі кватэру амаль за 426 тысяч долараў. Яна стала самой дарагой кватэрай, прададзенай у Беларусі ў лістападзе, піша Realt.

Гэта аднапакаёвая кватэра плошчай 78,8 кв. м. Кошт квадратнага метра склаў прыкладна 5398 долараў.

Новы дом размешчаны на вуліцы Цвірко, 88, літаральна ў некалькіх кроках ад Цнянскага вадасховішча і прылеглага парку. Будова складаецца з трох ізаляваных пад’ездаў вышынёй ад 6 да 8 паверхаў і разлічана на 79 кватэр.

Па словах забудоўшчыка, праект з’яўляецца “калекцыйным”. Спрыяюць гэтаму блізкасць да зялёнай зоны, уласная паркоўка і закрытыя зоны адпачынку, а таксама якасная архітэктура.

У жніўні забудоўшчык увёў дэпазіт 7 тысяч рублёў за права паглядзець кватэру. Гэтыя грошы ішлі ў залік кошту пры куплі або цалкам вярталіся, калі здзелка не адбылася. Ініцыятыва выклікала бурную дыскусію ў сацыяльных сетках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.