Cудовыя выканаўцы адкапалі з-пад снегу дом, каб арыштаваць яго

Судовыя выканаўцы адкапалі з-пад снегу пусты дом

Судовыя выканаўцы адкапалі з-пад снегу пусты дом / Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама

Судовыя выканаўцы за пазыкі арыштавалі дом у аграгарадку Яроміна Гомельскага раёна. Як расказалі ў Галоўным упраўленні юстыцыі Гомельскага аблвыканкама, дом давялося адкопваць з-пад снегу.

Пусты дом аказаўся добра занесены снегам, таму супрацоўнікам службаў давялося ўзяцца за шуфлі.

Згодна з рашэннем суда памяшканне ўскрылі без прысутнасці гаспадыні. Уладальніца будынка цяпер адбывае пакаранне на тэрыторыі Расіі. Паведамляецца, што яна займалася прадпрымальніцкай дзейнасцю і сістэматычна парушала заканадаўства. У выніку ў яе назапасілася запазычанасць у памеры 2 млн расійскіх рублёў (каля 25 тысяч долараў).

У кошт пагашэння запазычанасці і быў арыштаваны дом ды іншая маёмасць у Беларусі. Яе прададуць праз электронныя аўкцыёны.

Cудовыя выканаўцы адкапалі з-пад снегу дом, каб арыштаваць яго
Судовыя выканаўцы адкапалі з-пад снегу пусты дом / Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.