Экс-журналістка дзяржСМІ, якая збірала данаты на ежу, — дачка кадэбіста

Дар'я Іванова

Дар'я Іванова / фота з яе старонкі ў Інстаграме

На пачатку студзеня ў СМІ з'явілася інфармацыя пра былую журналістку дзяржвыданняў Дар'ю Іванову — прыхільніцу Лукашэнкі. Дзяўчына скардзілася, што месяцамі не можа знайсці добрую працу, і збірала данаты на ежу.

Пасля гэтага журналісты выдання "Зеркало" даведаліся, што яна з’яўляецца дачкой супрацоўніка Цэнтральнага апарата КДБ. Інфармацыю пацвердзіла аб’яднанне былых сілавікоў "Белпол".

Бацьку Дар’і завуць Аляксандр Уладзіміравіч Чупахін. Ён нарадзіўся ў 1974 годзе і служыць або служыў у Цэнтральным апараце КДБ з 2004‑га і як мінімум да 2019‑га. У яго ёсць пашпарт прыкрыцця на імя "Чаркасаў Аляксандр Уладзіміравіч". У Тэлеграме ён вядзе акаўнт пад імем Aleks Markus. З яго вынікае, што мужчына цікавіцца зброяй і нажамі, перыядычна ездзіць у Расію.

У Дар’і з бацькам ёсць жыллё ў Мінску. Ёсць звесткі пра іх рэгістрацыю на працягу апошніх гадоў у шматкватэрных дамах на Ігуменскім тракце (2005 года пабудовы) і на вуліцы Карповіча ў Копішчы (2019 года пабудовы), побач з ЖК "Новая Баравая". З 2019‑га Дар’я карысталася службамі дастаўкі па абодвух адрасах.

Дзед Дар’і Уладзімір Чупахін быў вайскоўцам. А яе бабуля Людміла Чупахіна нібыта была дырэктаркай Слуцкага кансервавага завода.

Дар’я Іванова нервова адрэагавала на публікацыю пра збор данатаў і заявіла, што яе асабістую гісторыю "спрабуюць ператварыць у танны хайп". Таксама яна заявіла, быццам яе фота ў міліцэйскай форме, узятае з яе сацсетак і апублікаванае ў артыкуле, было створана з дапамогай нейрасетак яшчэ ў 2023 годзе, а аўтары матэрыялу прынялі яго за сапраўднае. Але ў 2023 годзе ШІ-генератары яшчэ не былі здольныя ствараць такія якасныя выявы без артэфактаў. На рэальнасць фота паказваюць таксама святло, цені і мноства іншых дэталяў.

Экс-журналістка дзяржСМІ, якая збірала данаты на ежу, — дачка кадэбіста
Дар’я Іванова (у чырвонай сукенцы) з бацькам Аляксандрам Чупахіным (справа), дзедам і бабуляй Уладзімірам і Людмілай Чупахінамі (злева) / Фота з сацсетак Людмілы Чупахінай
Экс-журналістка дзяржСМІ, якая збірала данаты на ежу, — дачка кадэбіста
Аляксандр Чупахін / фота з тг-канала Aleks Markus
Экс-журналістка дзяржСМІ, якая збірала данаты на ежу, — дачка кадэбіста
Людміла Чупахіна на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года і на мерапрыемстве, прысвечаным 100‑годдзю камсамола, у 2018 годзе / фота з яе сацсетак
Экс-журналістка дзяржСМІ, якая збірала данаты на ежу, — дачка кадэбіста
Дар'я Іванова / фота з яе сацсетак

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.