Беларус уцёк ад КДБ, страціўшы дом і бізнес. Яму патрэбна дапамога

Яўген

Яўген / BySol

Беларус Яўген уцёк ад КДБ і апынуўся ў складанай сітуацыі ў эміграцыі. Ён просіць дапамогі ад дыяспары.

Падчас пратэстаў 2020 года Яўген трапіў на Акрэсціна. Пасля сутак пачаў жыць на дзве краіны — адкрыў сваю справу ў Сербіі і ездзіў туды-сюды. Але ў 2023 годзе Яўгена зноў забралі — затрымалі на мяжы. І выпусцілі, калі той падпісаў паперу “аб супрацоўніцтве”.

“З гэтага моманту пачаўся іншы ціск. Мне пісалі “куратары”: схадзіць у беларускі цэнтр у Бялградзе, сабраць інфармацыю аб планах апазіцыі, “заваяваць давер” беларускай дыяспары. Я аднекваўся, цягнуў час, рабіў выгляд, што нічога не паспяваю. Але ў нейкі момант зразумеў, што гэтую гісторыю трэба заканчваць”, — расказвае беларус.

З'ехаўшы з Беларусі, Яўген згубіў працу. У яго засталося 200 еўра, зараз мужчына жыве ў знаёмага, праз стан здароўя можа працаваць толькі абмежаваную колькасць часу. Ён марыць адкрыць у Сербіі сваю справу — маленькую вытворчасць па вэнджанні і сушцы рыбы, але для гэтага яму патрэбныя грошы. Вы можаце дапамагчы яму, заданаціўшы на BySol (калі для вас гэта бяспечна).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.