Беларус пагаварыў з новым мэрам Нью-Ёрка падчас яго інаўгурацыі

Інаўгурацыя Захрана Мамдані 

Інаўгурацыя Захрана Мамдані  / instagram.com/vasilyshaptunofficial

Беларус Васіль Шаптун пагаварыў новым мэрам Нью-Ёрка падчас яго інаўгурацыі. Сваю сустрэчу ён запісаў на відэа і выклаў у сторыс у Інстаграме.

Захран Мамдані — самы малады мэр Нью-Ёрка за больш чым 100 гадоў і першы мусульманін на гэтай пасадзе. 1 студзеня 2026 года яго прывялі да прысягі на старой станцыі метро. Сведкам гэтай падзеі стаў наш суайчыннік.

Васіль Шаптун жыве ў Нью-Ёрку і працуе эксперт-кансультантам у Uber AI Solutions. У роліку ён папрасіў Мамдані сказаць што-небудзь. І той адказаў: "Прыемна з вамі сустрэцца, дзякуй".

Мамдані 34 гады, ён імігрант з Уганды, сябра Дэмакратычнай партыі ЗША. Падчас выбараў ён абяцаў жыхарам Нью-Ёрка стварыць універсальную сістэму догляду за дзецьмі, замарозіць арэндную плату прыкладна для 2 мільёнаў чалавек і зрабіць гарадскія аўтобусы хуткімі і бясплатнымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.