Два беларусы трапілі ў спіс "найгоршых злачынцаў" у ЗША. Што яны зрабілі?
Наручнікі, ілюстрацыйнае фота / Pomorska.policja.gov.pl
Двое грамадзян Беларусі трапілі ў спіс "горшых з горшых" злачынцаў у ЗША, заўважыла Zerkalo.
Спіс складае Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША. Фактычна спіс з такой гучнай назвай — гэта база затрыманых замежнікаў. Сёлета ў спісе — грамадзяне 165 краін свету.
Хто з беларусаў трапіў у гэты спіс? Адзін з іх — Барыс Бабровіч. Мужчыну арыштавалі ў штаце Нью-Джэрсі і асудзілі за напад. Разам з ім у спісе — беларуска Таццяна Зверава, асуджаная за рабаванне.