Зяленскі сустрэнецца з Трампам у Фларыдзе 28 снежня
Уладзімір Зяленскі, прэзідэнт Украіны / t.me/V_Zelenskiy_official
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэнецца з амерыканскім лідарам Дональдам Трампам у Фларыдзе 28 снежня, піша выданне Axios са спасылкай на ўкраінскую крыніцу.
Сустрэча пройдзе ў прыватнай рэзідэнцыі Трампа.
Раніцай 26 снежня Зяленскі анансаваў сустрэчу з амерыканскім прэзідэнтам, але не назваў дату і месца. У тым жа паведамленні Зяленскі сказаў, што "шмат што можа вырашыцца да Новага года".
Напярэдадні ён распавёў пра свой "мірны план" з 20 пунктаў, створаны на аснове амерыканскіх прапановаў.