На фінскім тэлебачанні сказалі, што Санта Клаўс ужо паляцеў дастаўляць падарункі

Санта Клаўс, фота ілюстрацыйнае

Санта Клаўс, фота ілюстрацыйнае / pixabay.com

Санта-Клаўс пакінуў свой родны горад Карватунтуры ў Лапландыі і ляціць дастаўляць падарункі, сказалі на фінскім тэлеканале YLE.

Журналісты просяць не турбавацца праз надвор'е: кажуць, сані Санты выраблялі з выкарыстаннем самых перадавых тэхналогій, іх нельга спыніць або перахапіць з дапамогай шкоднага праграмнага забеспячэння, нават таго, што выкарыстоўвае штучны інтэлект. І сістэмы глушэння сігналу GPS супраць іх таксама не спрацуюць.

Санта Клаўс ўжо ў дарозе (гэта факт)

Не здзіўляйцеся: YLE пазіцыянуе сябе як афіцыйны канал Санты, гэтым журналістам напэўна вядомыя ўсе дэталі маршруту. І ім таксама дакладна вядома, што Санта плануе падарыць усім Шчаслівае Раство.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.