Беларуска фінішавала трэцяй на марафоне ў Тайбэі
Бягуха Вольга Мазуронак
Бягуха Вольга Мазуронак фінішавала трэцяй на марафоне ў Тайбэі, сталіцы Тайваня. Беларуска саступіла толькі дзвюм эфіопскім бягухам — і больш як на чатыры хвіліны апярэдзіла групу з чатырох спартовак з Кеніі.
Дыстанцыю ў 42 км 195 м Мазуронак пераадолела за 2 гадзіны 29 хвілін 39 секунд.
А ў лютым мінулага года Мазуронак выйграла марафон у Ганконгу.
Вольга Мазуронак — чэмпіёнка Еўропы 2018 года. На Алімпійскіх гульнях у 2016 і 2021 гадах займала ў марафоне 5-е месца. У 2020-м яна падпісала ліст свабодных спартоўцаў супраць гвалту, а ў 2023 годзе эмігравала з Беларусі ў ЗША.