Польшча падоўжыла спрошчаны парадак выдачы праязных дакументаў беларусам
Праязны дакумент замежніка / MOST
Польшча зноў падоўжыла на паўгода спрошчаны парадак выдачы праязных дакументаў для беларусаў. Ён будзе дзейнічаць па 30 чэрвеня 2026 года.
Новае распараджэнне міністра ўнутраных спраў Польшчы набыло моц з 1 студзеня 2026 года, заўважыла ініцыятыва "Партызанка". Менавіта яно падаўжае для беларусаў спрошчаную выдачу польскага праязнога дакумента для замежніка.
Таксама беларусы вызваленыя ад выплаты збору. Гэтая мера дзейнічае да змены або адмены адпаведнага распараджэння.
Галоўнае адрозненне ад стандартнай працэдуры ў тым, што беларусам не трэба даказваць, што яны не могуць атрымаць новы пашпарт ад беларускіх уладаў.