Трамп увёў "глабальныя тарыфы" пасля паражэння ў Вярхоўным судзе
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп / Alex Brandon / AP
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп увёў новыя 10%-я глабальныя тарыфы. Ён зрабіў гэта адразу пасля паражэння ў Вярхоўным судзе, дзе аспрэчвалася яго права ўводзіць папярэднія тарыфы, піша ВВС.
Вярхоўны суд ЗША пастанавіў, што, прымаючы рашэнне аб увядзенні глабальных тарыфаў у мінулым годзе, прэзідэнт перавысіў свае паўнамоцтвы. Тады Дональд Трамп уводзіў тарыфы спачатку супраць Мексікі, Канады і Кітая, а затым рэзка распаўсюдзіў іх на дзясяткі гандлёвых партнёраў.
Прэзідэнт ЗША ахарактарызаваў гэтае рашэнне суда як "жахлівае", раскрытыкаваў суддзяў і назваў іх "дурнямі". Цяпер ён увёў новыя тарыфы, якія закрануць у тым ліку і тавары з Беларусі.