Таццяна Рыкоўска: навучыцца быць шчаслівымі разам — такая мая ідэя
Таццяна Рыкоўска / фота з асабістага архіву
1 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — двойчы эмігрантка, актывістка беларускай дыяспары Мельбурна (Аўстралія), выкладчыца англійскай мовы Таццяна Рыкоўска.
Нам важна не толькі заставацца беларусамі дзе б мы не знаходзіліся, але і адшукаць тое, што нас будзе яднаць. Не сакрэт, што кожны чалавек хоча быць шчаслівым. І робіць усё магчымае, каб свайго шчасця дасягнуць. Але найвялікшая каштоўнасць — быць шчаслівымі разам з тымі, хто нам блізкі і каго лічым сваім. І мы абавязкова навучымся быць шчаслівымі разам, перакананая Таццяна Рыкоўска.
Пра тое, ці магчыма ў эміграцыі не згубіць сваю ідэнтычнасць, як захоўваць цікавасць да беларушчыны і чаму часам так складана быць шчаслівым, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Таццянай Рыкоўскай.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут: